Знайсці
10.05.2016 / 14:09РусŁacБел

Расія паведаміла пра падаўжэнне перамір'я ў Алепа на 48 гадзін

Рэжым цішыні ў сірыйскім Алепа падоўжаны яшчэ на 48 гадзін, паведаміў начальнік расейскага цэнтра па прымірэнні варагуючых бакоў у Сірыі Сяргей Кураленка.

«Па ўзгадненні з кіраўніцтвам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі і ўмеранай апазіцыяй, расійскай і амерыканскім бакамі з 00.01 10 мая 2016 году рэжым цішыні ў горадзе Алепа падоўжаны яшчэ на 48 гадзін», — заявіў Кураленка ў аўторак.

Раней пра падаўжэнне перамір'я гаварылася ў паведамленні камандавання ўзброеных сіл Сірыі, апублікаваным сірыйскімі афіцыйнымі СМІ.

Рэжым спынення агню дзейнічае ў Сірыі з лютага гэтага года. У апошнія тыдні ён не выконваўся ў шэрагу рэгіёнаў, уключаючы Алепа. За апошнія тыдні ў горадзе загінулі некалькі сотняў чалавек.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930