Знайсці
05.05.2016 / 20:50РусŁacБел

Брытанская газета без вэб-сайта закрылася праз два месяцы пасля запуску

Брытанская газета The New Day была закрытая праз два месяцы пасля запуску з-за вельмі нізкіх продажаў, паведамляе BBC.

Першапачаткова The New Day задумвалася як газета для людзей з недахопам вольнага часу. Характэрна, што выданне мела акаўнты ў самых папулярных сацсетках, адмовіўшыся толькі ад вэб-сайта. Па словах стваральнікаў газеты, у ёй павінен быў быць прадстаўлены дайджэст самых актуальных за дзень навін.

Чакалася, што наклад газеты неўзабаве пасля яе запуску складзе прыкладна 200 тысяч асобнікаў, аднак да заканчэння другога месяца існавання The New Day раскуплялася толькі па 40 тысяч копій.

Вядома, што цяпер усе 25 супрацоўнікаў газеты звольненыя, аднак большасці з іх было прапанавана заняць пасаду ў іншых газетах, якія належаць таму ж выдавецтву.

Кіраўнікі The New Day адзначылі, што першапачаткова ідэя стварыць газету толькі ў папяровым варыянце выклікала ў чытачоў вялікую цікавасць, аднак яна неўзабаве змянілася, паколькі ў наш час людзі не могуць уявіць сваё жыццё без пастаяннага абнаўлення інфармацыі. Зразумела, што такім патрабаванням могуць адпавядаць толькі сайты газет, якія абнаўляюцца ў рэжыме рэальнага часу.

Вядома, што The New Day стала першай газетай, запушчанай у Брытаніі з 2010 года.

Характэрна, што ў развітых краінах у апошні час назіраецца супрацьлеглая тэндэнцыя: вядучыя газеты і часопісы адмаўляюцца ад папяровых версій, займаючыся развіццём сайтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031