Знайсці
04.05.2016 / 16:2823РусŁacБел

Міліцыянт выратаваў мінчанку, якая ўцякла з бальніцы 

У Мінскім раёне міліцыянт выратаваў жанчыну, якая ўцякла са сталічнай бальніцы, паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

Уладзіслаў Базоўскі. Фота МУС

Позна ўвечары 3 мая камандзір узвода батальёна міліцыі Цэнтральнага аддзела Дэпартамента аховы Мінска старэйшы лейтэнант Уладзіслаў Базоўскі вяртаўся пасля праверкі вартавога паста «Заслаўскае вадасховішча» у вёсцы Качына Мінскага раёна. Да яго падбег мінак і расказаў, што бачыў, як з парапета ў ваду скочыў чалавек. Ішоў моцны дождж, разгледзець нешта здалёк было нельга, таму яны пераадолелі больш за 600 м, пакуль дабраліся да зручнага месца, дзе міліцыянт кінуўся ў ваду і паплыў на дапамогу.

Танула жанчына. Яна наглыталася вады. Старэйшы лейтэнант выцягнуў пацярпелую на бераг і аказаў ёй першую медыцынскую дапамогу. Жанчына хутка прыйшла ў сябе, але дрыжала і кашляла. Высветлілася, што яна спрабавала скончыць жыццё самагубствам. Падаючы з парапета, моцна ўдарылася аб бетонную адмостку.

Датэлефанавацца да медыкаў праваахоўніку ўдалося не адразу. Яго тэлефон прамок і сапсаваўся, бо ён не паспеў дастаць яго з адзежы перад скачком. Хуткую ўдалося выклікаць ўжо на вартавым посце. Медыкі павезлі пацярпелую ў бальніцу. Цяпер яна па-за небяспекай, хоць і атрымала пераахаладжэнне. Стан жанчыны стабільны, і яна ўжо ідзе на папраўку.

Пры высвятленні абставінаў стала вядома, што міліцыянт выратаваў 48-гадовую мінчанку, якую з 1 мая шукалі родныя і блізкія. Жанчына сышла з бальніцы пасля складанай аперацыі і знікла.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031