Знайсці
03.05.2016 / 13:2046РусŁacБел

У Баранавічах бацька сілай трымаў чужое дзіця, пакуль сын збіваў ахвяру нагамі ВІДЭА

У сацыяльных сетках з'явілася відэа, знятае 2 красавіка на камеру назірання ў адным з баранавіцкіх двароў. 

На відэа відаць, як дзеці 10—14 гадоў гуляюць на двары, потым з пад'езда выходзіць мужчына і бярэ сілай аднаго з іх, не даючы паварушыцца. 

У гэты момант іншае дзіця, відаць, сын мужчыны, пачынае збіваць нагамі таго, якога трымае бацька. 

Агулам малому давялося атрымаць 10 удараў нагамі і адзін рукой у твар. Пасля чаго мужчына адпусціў, забраў шапку і таксама ўдарыў па твары. 

Пасля гэтага мужчына пачаў штосьці расказваць хлопцу, якога білі. 

Пакуль невядома прычына канфлікту, але можа падумаць, што папярэдне хлопцы пасварыліся паміж сабой. Пасля чаго «пацярпелы» паскардзіўся свайму бацьку, які і вырашыў такім чынам правучыць суседскае дзіця. 

Як нам стала вядома, бацькі збітага дзіцяці напісалі заяву ў міліцыю. 

Пачатак а 01:30.

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031