Знайсці
02.02.2016 / 11:2027РусŁacБел

Маладая мінчанка кінула на грошы турэцкага жаніха

У Мінску затрымана 23-гадовая дзяўчына за махлярства ў дачыненні да грамадзяніна Турцыі, паведаміла прэс-афіцэр Ленінскага РУУС сталіцы Таццяна Кавалёва.

Дзяўчына пазнаёмілася з мужчынам на адным з сайтаў. Доўгі час яны перапісваліся, пакуль iншаземец не прапанаваў ёй выйсці за яго замуж і пераехаць у Турцыю.

У канцы студзеня турак прыехаў у Мінск. Пара сустрэлася ў кафэ ў цэнтры горада. У час сустрэчы іншаземец звярнуў увагу, што дзяўчына вельмі сціпла апранутая, і прапанаваў ёй шопінг.

Пасля пакупак мужчына даў нявесце $100 на асабістыя выдаткі і сказаў, што здыме ёй кватэру на той час, пакуль яна не пераедзе ў Турцыю. Аднак дзяўчына настаяла на тым, каб ён перадаў ёй грошы, а яна сама вырашыць усе пытанні. Узяўшы ў жаніха $ 400, яна знікла.

Пазней аказалася, што затрыманая раней была неаднаразова судзімая за ўчыненне аналагічных, а таксама маёмасных злачынстваў. У цяперашні час у дачыненні да яе распачатая крымінальная справа па арт. 209 (махлярства) КК.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031