Знайсці
30.12.2015 / 11:075РусŁacБел

У Twitter-ы вайна скаргаў, пад бан трапіў @belamova

Новыя правілы на сэрвісe скіраваныя супраць абразаў, але маюць «дзіру», празь якую можна «падставіць пад бан» каго заўгодна.

У сераду, 30 сьнежня папулярная сацсетка Twitter паведаміла пра абнаўленьне правілаў сэрвісу, скіраваных супраць абразаў.

«Абноўленыя правілы падкрэсьліваюць, што Twitter ня будзе мірыцца з паводзінамі, скіраванымі на абразу, застрашваньне альбо запалохваньне, каб прымусіць замаўчаць іншага карыстальніка. Як заўсёды, мы прымаем і заахвочваем розныя меркаваньні і перакананьні. Але мы будзем працягваць прымаць захады па акаўнтах, якія перасякаюць мяжу ў злоўжываньні», — гаворыцца ў блогу кампаніі.

Увядзеньне новых правілаў прывяло да блякаваньня многіх украінскіх, праўкраінскіх і антыпуцінскіх акаўнтаў, аб маштабах можна меркаваць па актыўнасьці па хэштэгу #stopdiscriminationofukraineontwi («спыніце дыскрымінацыю Ўкраіны ў Твітэры»). Як выявілася, новым правілам супярэчаць ня толькі любыя пагрозы іншым людзям ці групе людзей, але і твіты, у якіх можна ўгледзець хоць самую прывідную пагрозу.

Пад блякаваньне трапляюць тыя, хто так ці іначай абражае людзей за іх веравызнаньне, сэксуальную арыентацыю, колер скуры ці ўзрост. Але падобна, што сыстэма мае «дзіры», што дазваляюць блякаваць практычна любы акаўнт.

«Меркавана, гэта ажыцьцяўляецца ў выніку масавых скаргаў на твіты, якія парушаюць правілы Twitter, — піша на Facebook пра блякаваньне праўкраінскіх акаўнтаў украінскі блогер Кірыла Міхайлаў. — Працэс пошуку твітаў, якія парушаюць правілы, і адпраўкі скаргаў адбываецца ў аўтаматычным рэжыме, з выкарыстаньнем ботаў».

Міхайлаў тлумачыць: калі першы раз Twitter заблякаваў яго, яму давялося выдаліць некалькі твітаў, у якіх нехта пабачыў парушэньне правілаў. У твітах ён выказваў пажаданьні сьмерці «пракрамлёўскім тролям, якія хлусілі родзічам загінулых на борце MH17 аўстралійцам пра прычыны пагібелі ляйнэра», але сьцьвярджае, што ў твітах не выказваўся прамы намер ці заклік нанесьці шкоду іншым людзям. Але пасьля выдаленьня і разблякіроўкі ён зноў трапіў пад блякіроўку, не пасьпеўшы напісаць нічога новага — імаверна, за іншыя старыя твіты.

Ён бачыць праблему ў тым, што скаргі на «абразьлівыя» твіты могуць дасылацца аўтаматычна вялікай колькасьцю ботаў і не фільтравацца — сэрвіс не выстаўляе праверку на тое, чалавек ці робат шле скаргу (не прапануе ўвесьці код з карцінкі, «капчу»).

Разам з украінскімі акаўнтамі пад часовыя блякаваньні з патрабаваньнем выдаленьня твітаў трапілі і некаторыя беларусы, у ліку якіх папулярны блогер @belamova, хоць той, як ён распавёў Свабодзе, пачуўшы пра новыя правілы, тут жа выдаліў амаль усе твіты

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера