Знайсці
20.12.2015 / 18:4538РусŁacБел

Амерыканскія навукоўцы знайшлі бясконцую крыніцу вадароду

Танны вадарод абяцае рэвалюцыю на транспарце.

Навукоўцы Стэнфардскага ўніверсітэта стварылі «расшчапляльнік» вады, здольны 24 гадзіны ў суткі і сем дзён у тыдзень вырабляць з вады вадарод і кісларод.

Па словах навукоўцаў, гэта свайго роду сусветны рэкорд. Але самае важнае — кошт такога вадароду нашмат ніжэйшы, чым ва ўсіх існуючых сёння электралізераў.

Справа ў тым, што ў іх прымяняюцца дарагія каталізатары — як правіла, плаціна і ірыдый, на якіх і працякае рэакцыя электролізу. Акрамя таго, электроды знаходзяцца ў электралітах, падзеленых дарагой мембранай, якая забяспечвае іённую электрычную праводнасць. Высокі кошт заставаўся галоўнай перашкодай для вадароднай рэвалюцыі на транспарце, якую вось ужо гадоў дваццаць абяцаюць энтузіясты вадароду.

Створаны амерыканскімі навукоўцамі «расшчапляльнік» нашмат таннейшы: ён зроблены з аксіду жалеза-нікеля. Электралізер расшчапляе ваду пры патэнцыяле ўсяго ў 1,5 вольта, а яго эфектыўнасць пры пакаёвай тэмпературы мае беспрэцэдэнтнае значэнне ў 82%.

Ключом да стварэння высокаэфектыўнага і простага каталізатара сталі іёны літыя. Яны нашмат павялічылі плошчу, на якой праходзіць рэакцыя расшчаплення вады, а таксама зрабілі яе больш актыўнай. Новая тэхналогія можа стаць бясконцай крыніцай экалагічна чыстага вадароднага паліва для розных відаў транспарту і для прамысловых патрэб.

rg.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера