Знайсці
17.12.2015 / 12:469РусŁacБел

Янчэўскі: Запуск 4G — гэта толькі пачатак

Сетка 4G пабудавана сумесным прадпрыемствам «Беларускія воблачныя тэхналогіі» (beCloud).

Усевалад Янчэўскі.

Першы інфраструктурны аператар beCloud 17 снежня запусціў у камерцыйную эксплуатацыю сетку LTE Advanced у горадзе Мінску. Зараз жыхары і госці сталіцы змогуць карыстацца паслугамі 4G — мабільнай сувяззю чацвёртага пакалення, якая прыходзіць на змену 3G, паведамляе БелТА.

Сетка 4G пабудавана сумесным прадпрыемствам «Беларускія воблачныя тэхналогіі» (beCloud) у адпаведнасці з указам прэзідэнта Беларусі ад 13 снежня 2012 №556. Запуск сеткі чацвёртага пакалення ў эксплуатацыю — гэта вынік паспяховай рэалізацыі інвестыцыйнага праекта і эфектыўнага супрацоўніцтва дзяржавы і прыватнага бізнэсу. Запуск сеткі LTE — першы этап маштабнага праекта па абнаўленні ўсёй тэлекамунікацыйнай інфраструктуры.

«Сетка 4G — гэта толькі пачатак. Для нашай краіны вельмі важна і ў тэлекамунікацыях, і ў IT-сферы хутка рухацца далей. Таму што хуткасць змяненняў тэхналогій у сучасным свеце проста фантастычная», — адзначыў памочнік прэзідэнта Усевалад Янчэўскі.

На момант пачатку працы сталічнай сеткі LTE Advanced пакрыццё будзе забяспечваць 150 базавых станцый, што цалкам дастаткова для ўпэўненага пакрыцця на тэрыторыі Мінска. Таксама ў 2016 годзе тэхналогія прыйдзе ў абласныя гарады: Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў, да 2020 года — у раённыя цэнтры і іншыя населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 50 тыс. чалавек.

Сетка LTE Advanced, створаная кампаніяй beCloud, пераходзіць у карыстанне ўсім аператарам мабільнай сувязі.

«Сёння мы адкрываем першую частку сеткі сотавай рухомай электрасувязі чацвёртага пакалення па тэхналогіі LTE, што з'яўляецца чарговым этапам у развіцці тэлекамунікацыйнай галіны ў Рэспубліцы Беларусь. Гэта доўгачаканая падзея для тэлекамунікацыйнай супольнасці краіны. Выкарыстанне тэхналогіі LTE дазволіць атрымліваць не толькі традыцыйныя паслугі, такія як відэакантэнт, прагляд тэлевізійных праграм у рэжыме рэальнага часу з вялікай хуткасцю і высокай якасцю, але і развіваць прынцыпова новыя сэрвісы», — адзначыў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера