Знайсці
28.11.2015 / 09:24РусŁacБел

Аліеў прыляцеў, сёння сустрэча з Лукашэнкам, яе пакажуць у жывым эфіры

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прыбыў вечарам 27 лістапада з афіцыйным візітам у Беларусь.

Праграмай візіту, які працягнецца па 28 лістапада, запланаваны перамовы кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка азербайджанскай дзяржавы ў вузкім і пашыраным складах, а таксама падпісанне міжнародных дакументаў.

Паведамляецца, што сустрэчу Лукашэнкі і Аліева пакажуць у 10:50 у жывым эфіры па «Беларусь-1».

Чакаецца, што Ільхам Аліеў ускладзе вянок да манумента Перамогі ў Мінску, наведае Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Апошні раз кіраўнікі дзяржаў сустракаліся 12 чэрвеня ў Баку перад афіцыйнай цырымоніяй адкрыцця I Еўрапейскіх гульняў. Прэзідэнты адзначылі добрыя адносіны паміж Беларуссю і Азербайджанам.

Аляксандр Лукашэнка не раз казаў пра тое, што ўлады Азербайджана гатовыя «падставіць плячо» Беларусі ў цяжкую хвіліну. У 2010 г «Газпром» пачаў абмяжоўваць у Беларусь пастаўкі газу, патрабуючы аплаціць запазычанасць у 190 млн даляраў. На працягу некалькіх дзён Беларусь пагасіла запазычанасць.

Лукашэнка сказаў, што звярнуўся да сяброў па дапамогу і яны пазычылі грошы. Пазней ён удакладніў, што гаворка ідзе пра Азербайджан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031