Знайсці
23.11.2015 / 12:1311РусŁacБел

Улады дазволілі Партыі БНФ адсвяткаваць у Слуцку ўгодкі Збройнага чыну

Слуцкі райвыканкам дазволіў правесці ў горадзе 28 лістапада дэманстрацыю і мітынг з нагоды 95-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну. Адпаведнае рашэнне атрымалі заяўнікі акцыі — старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і кіраўнік слуцкай арганізацыі партыі Віталь Амяльковіч.

Як паведамляе прэс-служба Партыі БНФ, на арганізатараў дэманстрацыі і мітынгу ўскладаецца абавязак забяспечыць грамадскі парадак у адпаведнасці з заканадаўствам. 

Мерапрыемства распачнецца ў 14.30 зборам удзельнікаў ля будынка Слуцкага краязнаўчага музея. Адтуль калона дэманстрантаў рушыць па ходніках да гарадскога парка культуры і адпачынку на вуліцы Віленскай, дзе запланаваны ўрачысты мітынг ушанавання памяці ўдзельнікаў Слуцкага паўстання 1920 года. 

У акцыі плануюць узяць удзел прадстаўнікі Партыі БНФ, руху «За Свабоду», руху салідарнасці «Разам», арганізацыі «Моладзь БНФ» ды іншых аб'яднанняў. Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Малады фронт» (Чэхія) мае намер правесці ганаровае прыняцце прысягі новымі актывістамі арганізацыі.

«Зараз вядуцца таксама перамовы пра правядзенне пасля мітынгу ў Слуцку творчай сустрэчы з гісторыкамі, якія даследуюць падзеі антыбальшавіцкага супраціву на Случчыне», — гаворыцца ў паведамленні. 

Слуцкі збройны чын 1920 года быў спробай абароны незалежнасці Беларусі ў раёне Слуцка. На працягу месяца, у лістападзе—снежні, ваенныя атрады, сфарміраваныя пераважна з мясцовых сялян, аказвалі супраціўленне савецкім войскам.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031