Знайсці
16.11.2015 / 20:2811РусŁacБел

Пуцін абвінаваціў неназваныя краіны ў нафтавых здзелках з «Ісламскай дзяржавай»

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі пасля завяршэння саміту «Вялікай дваццаткі» ў турэцкай Антальі абвінаваціў некаторыя краіны G20 ў заключэнні нафтавых здзелак з экстрэмісцкай арганізацыяй «Ісламская дзяржава».

Кажучы пра крыніцы фінансавання джыхадзістаў, Пуцін распавёў пра здымкі з космасу, на якіх, па яго словах, «ясна відаць, якія маштабы набывае незаконны гандаль нафтай і нафтапрадуктамі». Як сказаў Пуцін, на здымках відаць калоны аўтамашын-запраўшчыкаў, якія расцягнуліся на дзесяткі кіламетраў.

«З вышыні 4-5 тысяч метраў яны сыходзяць за гарызонт. Выглядае гэта як нафтаправодныя сістэмы», — растлумачыў расійскі прэзідэнт, дадаўшы, што абмеркаваў гэтае пытанне з калегамі з іншых краін.

У Крамлі перакананыя, што «Ісламская дзяржава» такім чынам атрымлівае фінансаванне ад 40 краін свету, і ў гэтым спісе ёсць краіны, якія ўваходзяць у G20, заўважыў Пуцін.

Пры гэтым Пуцін прызнаўся, што разлічвае на працяг сумеснай працы з лідарамі краін G20, якая «надзвычай важная для барацьбы з тэрарызмам». Адной з магчымых мер Пуцін лічыць стварэнне міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі.

«ЗША першапачаткова адмовіліся супрацоўнічаць у барацьбе з ІД, але цяпер прыходзіць усведамленне неабходнасці сумесных дзеянняў», — дадаў Пуцін.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031