Знайсці
16.11.2015 / 15:367РусŁacБел

У зоне правядзення паліцэйскай спецаперацыі ў Брусэлі раздаўся магутны выбух

Reuters.com

У зоне правядзення паліцэйскай спецаперацыі ў Брусэлі пачуўся магутны выбух. Ён быў чутны далёка за межамі паліцэйскага ачаплення, які ахоплівае зону радыусам больш за 300 метраў, за якім знаходзяцца журналісты, на скрыжаванні вуліц Дэланом і Рансфор.

Паліцэйскія падмацаванні накіраваліся ўглыб квартала. На дахах бачна перамяшчэнне снайпераў.

Раней паведамлялася, што паліцыя праводзіла спецаперацыю ў брусельскай камуне Маленбек. У ходзе аперацыі быў затрыманы меркаваны ўдзельнік тэрарыстычных нападаў, учыненых у пятніцу ў Парыжы. Ім аказаўся Салах Абдэслам, які пражываў у камуне. Пры яго затрыманні вартавыя парадку ўжывалі шумавыя гранаты.

Паведамлялася, што ахвяр і пацярпелых у выніку няма.

Разам з тым федэральная паліцыя Бельгіі папрасіла СМІ ўстрымацца ад публікацыі фатаграфій сілавых дзеянняў у ходзе антытэрарыстычнай аперацыі. «Федэральная паліцыя звяртаецца да прэсы з заклікам не публікаваць фатаграфіі дзеянняў паліцыі, якія праводзяцца ў Маленбеку, з тактычных меркаванняў і дзеля бяспекі насельніцтва», — паведаміў прэс-сакратар Федэральнай паліцыі Бельгіі Петэр дэ Вале.

Дэ Вале не пракамэнтаваў падрабязнасці аперацыі.

tass.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031