Знайсці
10.11.2015 / 10:221РусŁacБел

Даклад: Цэны на нафту дасягнуць 80 даляраў не раней за 2020 год

Цэны на нафту дасягнуць 80 даляраў за бараль не раней 2020 года, прагназуюць эксперты Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА) у штогадовым дакладзе.

На думку выканаўчага дырэктара МЭА Фаціха Бірола, па выніках 2015 інвестыцыі ў нафтавую галіну скароцяцца больш чым на 20%, і такая тэндэнцыя, хутчэй за ўсё, працягнецца і ў наступным годзе, што значна адаб'ецца на нафтавым рынку.

Базавы сцэнар, прагназуемы экспертамі, мяркуе, што сутачны попыт на нафту штогод будзе расці на 900 тысяч бараляў, а да 2040 года дасягне 103,5 млн бараляў. На рост попыту таксама акажа ўплыў энергаспажыванне Кітая, якое, на думку аналітыкаў, праз 25 гадоў удвая перавысіць аналагічны паказчык ЗША. Асаблівая ўплыў акажа і рост эканомікі Індыі.

У дакладзе таксама разглядаецца сцэнар, пры якім цэны на нафту могуць заставацца нізкімі і значна даўжэй. Так, у сувязі з выцясненнем з рынку высоказатратных вытворцаў сыравіны залежнасць ад цэнавай палітыкі блізкаўсходніх экспарцёраў можа дасягнуць ўзроўню 1970-х гадоў, адзначае агенцтва.

Запаволенне росту попыту на нафту ў 2016 годзе эксперты МЭА звязваюць з запаволеннем эканамічнага росту па ўсім свеце.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031