Знайсці
10.11.2015 / 09:57РусŁacБел

«Верталёты Расіі» абмеркавалі з Беларуссю пастаўку Мі-8МТВ-5

ria.ru

Холдынг «Верталёты Расіі» (уваходзіць у Растэх) у ходзе авіявыставы Dubai Airshow-2015 правёў перамовы з высокапастаўленай дэлегацыяй міністэрства абароны Беларусі, дзе абмяркоўвалася выкананне кантракта на пастаўку беларускаму боку 12 ваенна-транспартных верталётаў Мі-8МТВ-5, паведаміў у аўторак ria.ru намеснік генеральнага дырэктара холдынгу Аляксандр Шчарбінін.

«Мы правялі перамовы з беларускім бокам. Абмяркоўваўся ход выканання кантракта на пастаўку Мі-8МТВ-5. Кантракт выконваецца ў тэрмін», - сказаў Шчарбінін.

Паводле яго слоў, вытворчасць верталётаў ўжо вядзецца на Казанскім верталётным заводзе.

Кантракт на пастаўку 12 Мі-8МТВ-5 быў падпісаны Мінабароны Беларусі з холдынгам «Верталёты Расіі» (уваходзіць у «Растэх») у чэрвені ў рамках Міжнароднага ваенна-тэхнічнага форуму «Войска-2015».

«Верталёты Расіі» — адзін з сусветных лідараў верталётабудаўнічай галіны, адзіны распрацоўшчык і вытворца верталётаў ў Расіі.

ria.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031