Знайсці
04.11.2015 / 13:263РусŁacБел

Прэм'ер Румыніі падаў у адстаўку з-за пажару ў начным клубе Бухарэста

Прэм'ер-міністр Румыніі Віктар Понта падаў 4 лістапада ў адстаўку. На брыфінгу ва ўрадзе ён заявіў журналістам, што гэта звязана з масавымі антыўрадавымі пратэстамі з патрабаваннем пакараць чыноўнікаў, адказных за трагедыю ў начным клубе, якія прайшлі ў Бухарэсце і іншых гарадах Румыніі.

AP

«Я складаю палітычны мандат. Спадзяюся, гэта задаволіць патрабаванні пратэстоўцаў, і мы хутка вернемся да прыняцця рацыянальных рашэнняў», — сказаў прэм'ер. Ён таксама адзначыў, што працягне выконваць абавязкі да прызначэння новага кіраўніка ўрада.

У сваім выступе Понта сказаў, што «падзяляе справядлівы гнеў людзей» і «не збіраецца перакладаць адказнасць за трагедыю на міністраў і мясцовыя ўлады». Кіраўнік кабінета выказаў надзею, што органы юстыцыі выявяць вінаватых у трагедыі, адзначыўшы пры гэтым, што «за палітычныя спекуляцыі на незадаволенасці людзей будзе заплачана высокая цана».

Мінулай ноччу на вуліцы гарадоў Румыніі выйшлі тысячы пратэстоўцаў, якія патрабавалі адстаўкі Понты і яго намесніка, кіраўніка МУС Габрыеля Опры. Іх абвінавачваюць у дапамаганні карупцыянерам, што прывяло да трагедыі ў начным клубе «Калектыў», дзе ў мінулыя выхадныя загінулі 32 чалавекі і каля 200 пацярпелі.

Пратэсты пачаліся ў Бухарэсце, дзе на вуліцы выйшла каля 25 тысяч чалавек з патрабаваннем пакараць кіраўніка адміністрацыі чацвёртага гарадскога сектара Крысціяна Піедоне, які выдаў дазвол на працу начному клубу.

Прыслухацца да меркавання вуліцы прэм'ера і яго намесніка заклікаў прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс.

tass.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031