Знайсці
04.11.2015 / 13:212РусŁacБел

80-гадовая бабуля прымусіла рабаўніка збегчы

У Свіслацкім раёне 80-гадовая бабуля прымусіла рабаўніка збегчы.

У вёсцы Ганчары ў дом жанчыны праз незачыненыя дзверы пранік мужчына 1985 года нараджэння. П'яны рабаўнік з нажом і ў масцы з прарэзамі для вачэй, выкрыкваючы пагрозы забойствам, патрабаваў, каб пажылая гаспадыня аддала яму ўсе свае грошы.

Аднак жанчына не разгубілася, змагла выбрацца з дома і паклікаць аднавяскоўцаў на дапамогу. Гэта напалохала нападніка, які адразу ж збег.

На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі міліцыі, якія хутка высветлілі асобу зламысніка. Праз суткі ён быў затрыманы. Заведзена крымінальная справа паводле артыкула «Разбой».

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031