Знайсці
04.11.2015 / 12:4535РусŁacБел

Мінчане бралі ў аблогу новы рыбны гіпермаркет «Віталюр» ФОТАФАКТ

Нечуваны ажыятаж здарыўся вакол адкрыцця новага гіпермаркета «Віталюр» у Мінску. Яшчэ адна гандлёвая арганізацыя гэтай кампаніі, якая займаецца выпускам рыбы і морапрадуктаў, адкрылася 3 лістапада на сталічнай вуліцы Крупскай. Нягледзячы на тое, што быў разгар працоўнага дня, на адкрыццё крамы прыйшлі сотні людзей. Новы гіпермаркет размяшчаецца ў раёне, дзе няма такіх вялікіх крамаў, таму можна было растлумачыць вялікую цікавасць з боку пакупнікоў.

Адкрыццё крамы затрымалі на дзве гадзіны і ўвесь гэты час публіка цярпліва чакала. А потым, калі скончылася афіцыйная цырымонія адкрыцця, пакупнікі пайшлі на штурм. На шчасце, удалося пазбегнуць цісканіны і іншых інцыдэнтаў.

Пакупнікоў запускалі ў краму партыямі. Людзі хапалі рыбу і кідалі яе ў вазкі, «як быццям яна хутка скончыцца», а потым глядзелі на цэннікі.

Паводле Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031