Знайсці
04.11.2015 / 11:554РусŁacБел

Нацбанк: Перадумовы для паскоранай дэвальвацыі прынцыпова адсутнічаюць

Жнівеньскае паскоранае падзенне рубля больш чым на 10% выклікана знешнімі фактарамі, курс беларускага рубля зараз блізкі да раўнаважнага, а перадумовы для яго паскоранай дэвальвацыі ў чацвёртым квартале прынцыпова адсутнічаюць, заявіў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц на канферэнцыі «Эканоміка Беларусі: зноў перад выбарам».

«Валютныя рынкі вельмі адчувальныя не толькі да аб'ектыўных фактараў попыту і прапановы, але і да суб'ектыўных чаканняў, настрояў, якія могуць рэзка змяняцца», — прызнаў Калечыц.

Ён адзначыў, што знешні шок у жніўні гэтага года ў выглядзе рэзкай карэкціроўкі курсу расійскага рубля на фоне цаны на нафту выклікаў кароткатэрміновы спекулятыўны ціск на валютным рынку.

«Разам з тым пазітыўную ролю на фоне дадзенага ўсплёску аказаў пераход да новага рэжыму фарміравання абменнага курсу», — заявіў ён. Дадатковае зніжэнне курсу беларускага рубля і своечасовая рынкавая карэкціроўка дапамагла знізіць негатыўны ўплыў гэтых фактараў на эканоміку краіны.

Па разліках Нацбанка Беларусі, рэальны курс беларускага рубля зараз знаходзіцца паблізу свайго раўнаважкага ўзроўню, «што сведчыць аб аптымальнасці курсавой палітыкі».

Калечыц звярнуў увагу на важнасць якасных інстытуцыйных пераменаў для падтрымання і ўмацавання макраэканамічнай стабільнасці ў Беларусі.

news.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031