Знайсці
04.11.2015 / 11:1423РусŁacБел

«Усе за Расію, Расія за ўсіх» — у Маскве праходзіць масавае шэсце да Дня народнага адзінства

tass.ru

Шэсце ў гонар Дня народнага адзінства праходзіць сёння ў цэнтры Масквы. Рух калоны пачаўся ад мэрыі расійскай сталіцы, дэманстранты пройдуць па Цвярской вуліцы да Тэатральнага праезда, дзе адбудзецца мітынг-канцэрт «Мы адзіныя!», паведамляе tass.ru.

На чале калоны ідуць сакратар Грамадскай палаты Аляксандр Брэчалаў, сакратар генсавета партыі «Адзіная Расія» Сяргей Нявераў, кіраўнік фракцыі адзінаросаў у Дзяржаўнай Думе Уладзімір Васільеў і лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі. Яны трымаюць расцяжку з лозунгам акцыі «Мы адзіныя!».

У першых шэрагах калоны ідуць прадстаўнікі традыцыйных расійскіх канфесій, паведамляе tass.ru. У акцыі бяруць удзел актывісты Маскоўскай федэрацыі прафсаюзаў, розных палітычных партый і грамадскіх арганізацый.

Дэманстранты, сярод якіх шмат студэнтаў, нясуць плакаты: «Усе за Расію, Расія за ўсіх!», «За адзінства ад Камчаткі да Крыма», «Калі мы адзіныя — мы непераможныя!».

***

Дзень народнага адзінства адзначаецца штогод 4 лістапада, пачынаючы з 2005 года. 7 лістапада ў Расіі адменена. Святочная дата з'явілася ў РФ у памяць аб падзеях 1612 года, калі народнае апалчэнне пад кіраўніцтвам Кузьмы Мініна і Дзмітрыя Пажарскага вызваліла Маскву ад войскаў Рэчы Паспалітай, у складзе якіх было шмат ураджэнцаў беларускіх земляў. Гістарычна гэтае свята ў Расіі звязана са сканчэннем Смуты XVII ст.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031