Знайсці
09.10.2015 / 22:209РусŁacБел

Разбурэнне легенды: большасць мурашак аказаліся дармаедамі

Лічыцца, што мурашы вельмі працавітыя. Але, як паказала новае даследаванне, гэта не зусім так. Навукоўцы з Арызонскага ўніверсітэта вывучылі паводзіны мурашак віду Temnothorax rugatulus і прыйшлі да высновы, што большасць з іх цэлымі днямі нічога не робіць.

Муравей Temnothorax rugatulus

Даследчыкі разглядалі пяць мурашнікаў у лабараторных умовах. Яны ўсталявалі камеры, якія здымалі мурашак на працягу двух тыдняў шэсць разоў на дзень па пяць хвілін. Як паказаў вопыт, чвэрць мурашак з ліку рабочых нічога не рабіла наогул, больш за 70% мурашак гультайнічалі як мінімум палову часу, а пастаянна працавалі толькі 2,6% асобін.

У ранейшых працах навукоўцы меркавалі, што мурашы працуюць у залежнасці ад распарадку дня, але гэта даследаванне паказала, што тыя асобіны, якія нічога не робяць, адпачываюць наогул увесь час. З чым гэта звязана, невядома. Ёсць здагадка, што яны альбо занадта маладыя, альбо занадта старыя.

Від мурашак Temnothorax rugatulus жыве ў Паўночнай Амерыцы.

meduza.io

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера