Знайсці
27.08.2015 / 20:51РусŁacБел

Бязвізавы рэжым з Ізраілем пачне дзейнічаць з 26 лістапада

Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з паслом Ізраіля Іосіфам Шагалам. Як паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства, сустрэча прайшла ў сувязі са сканчэннем дыпламатычнай місіі пасла.

«Падчас сустрэчы Шагал перадаў ноту аб выкананні ізраільскім бокам унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Ізраіль аб скасаванні віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў, падпісанага ў Мінску 19 верасня 2014 г.», — гаворыцца ў паведамленні.

У адпаведнасці з артыкулам 7 Пагаднення аб скасаванні віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў дакумент уступае ў сілу праз 90 дзён з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пісьмовага паведамлення, якімі бакі інфармуюць адзін аднаго аб выкананні ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення пагаднення ў сілу.

Такім чынам, пагадненне ўступіць у сілу 26 лістапада 2015 года.

У рамках пагаднення грамадзянін адной краіны зможа ўехаць на тэрыторыю іншай краіны па нацыянальным пашпарце без неабходнасці ў візе. Знаходжанне на тэрыторыі іншай дзяржавы без візы не павінна перавышаць 90 дзён на працягу паўгода з даты ўезду.

Пагадненне падпісанае тэрмінам на адзін год і будзе працягвацца аўтаматычна да таго часу, пакуль адзін з бакоў не паведамiць другому аб жаданні выйсці з пагаднення.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031