Знайсці
27.08.2015 / 16:482РусŁacБел

У Туркменістане трое памерлі, чакаючы прэзідэнта на свяце

Трагедыя адбылася 5 жніўня, але толькі цяпер з'явіліся доказы. Выданне туркменскай праваабарончай арганізацыі «Хроніка Туркменістана» паведамляе, што на адкрыццё стадыёна «Капетдаг» у Ашхабадзе народ загналі на стадыён а 5-й раніцы для масоўкі.

Урачыстае адкрыццё павінна было адбыцца а 7-й раніцы. Аднак прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў з'явіўся на «Капетдагу» ажно ў 11:45. Амаль сем гадзін людзі ва ўзросце ад чатырох да 70 гадоў стаялі пад пякучым сонцам у ачапленні. За гадзіны чакання прытомнасць страцілі каля 50 чалавек, 14 былі шпіталізаваныя яшчэ да пачатку мерапрыемства, трое з іх памерлі ў той жа дзень, сцвярджае ананімная крыніца. Сярод загінулых — адно дзіця.

Чаму прэзідэнт Туркменістана спазніўся? Яму проста захацелася да адкрыцця стадыёна агледзець іншыя аб'екты.

Мала таго, да гадзіны дня ўсе вуліцы ў радыусе чатырох кіламетраў былі перакрытыя, у тым ліку і да цэнтраў неадкладнай дапамогі. Да зняцця ачаплення ні людзі, ні медперсанал не маглі патрапіць у бальніцы.

Гэта не рэдкасць у Туркменістане. «Летась прэзідэнт прыязджаў у горад Мары з візітам. Дзяцей пашыхтавалі ўздоўж дарогі, а ў іх урэзаўся аўтамабіль прэзідэнцкай аховы. У выніку загінулі дзеці. Мы пра гэта казалі нават на адным са сходаў у ААН па правах чалавека, і туркменскія ўлады гэта прызналі. Сказалі нават, што расследаванне завядуць», — распавёў выданню «Настоящее Время» рэдактар сайта туркменскай праваабарончай арганізацыі Фарыд Тухбатулін.

petrimazepa.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031