Знайсці
19.08.2015 / 14:113РусŁacБел

Міліцыя пяройдзе на ўзмоцнены варыянт нясення службы з 5 па 12 кастрычніка

Міліцыя і ўнутраныя войскі МУС пяройдуць на ўзмоцнены варыянт нясення службы з 5 па 12 кастрычніка ў сувязі з выбарамі прэзідэнта Беларусі.

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Дзмітрый Кур'ян.

Прадстаўнік МУС удакладніў, што ўсе ўчасткі для галасавання будуць узяты пад кругласутачную ахову з моманту паступлення бюлетэняў, гэта значыць з 5 кастрычніка. Таксама з 5 па 12 кастрычніка будзе арганізавана кругласутачная работа аператыўна-сітуацыйнага штаба МУС. Пры гэтым узмоцнены рэжым нясення службы будзе звязаны не толькі з адпаведнай работай на выбарчых участках, але і ў цэлым з узмацненнем аховы грамадскага парадку.

«Цяпер фактараў, якія могуць аказаць негатыўны ўплыў на перадвыбарную кампанію, не бачыцца», - дадаў прадстаўнік органаў унутраных спраў. Акрамя таго, Дзмітрый Кур'ян адзначыў, што, калі будзе неабходна, міліцыя будзе прымяняць фізічную сілу і спецсродкі ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам.

Акрамя міліцыі ва ўзмоцненым рэжыме будуць працаваць і падраздзяленні МНС.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера