Знайсці
19.08.2015 / 13:571РусŁacБел

У Гродне мужчына на працягу двух дзён незаконна ўтрымліваў былую сяброўку

У Гродне па падазрэнні ў незаконным пазбаўленні волі затрыманы мужчына 1976 года нараджэння. Яго ахвярай стала былая сяброўка.

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, пара сустракалася каля двух гадоў, а затым яны вырашылі расстацца. Аднак праз некалькі месяцаў такая сітуацыя перастала задавольваць мужчыну. Ён забраў дзяўчыну на таксі і прывёў дамоў. Там яна сталі высвятляць адносіны, і ў нейкі момант размова выйшла за дапушчальныя межы. У выніку мужчына насільна пакінуў былую сяброўку ў сябе, перыядычна прымяняючы фізічнае насілле.

Вырвацца дзяўчыне ўдалося на наладжаным у выхадныя пікніку, яна звярнулася ў міліцыю.

У бальніцу дзяўчына паступіла з множнымі ўдарамі і гематомамі на твары, урачы выявілі ўнутраны крывацёк, апёк рукі.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера