Знайсці
13.08.2015 / 10:341РусŁacБел

У Гомелі гарэла кафэ «Сэрца анёла»

Як паведамляе Гомельскае абласное ўпраўленне МНС, 12 жніўня ў 22.04 у цэнтр аператыўнага кіравання Гомельскага гарадскога аддзела па НС ад прахожага паступіла інфармацыя пра пажар у кафэ «Сэрца анёла», размешчаным на вуліцы Кісялёва, у раёне чыгуначнага вакзала. З прыездам да месца выкліку гомельскіх ратавальнікаў было ўстаноўлена, што гарыць дах кафэ. 

На момант узнікнення пажару кафэ не працавала, праводзіўся касметычны рамонт. У выніку пажару знішчаны дах і столевае перакрыцце на плошчы 130 квадратных метраў, пашкоджана маёмасць унутры кафэ. Пацярпелых няма. 

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031