Знайсці
13.08.2015 / 09:502РусŁacБел

Расія забараніла ўвоз шпротаў з Польшчы

Расспажыўнагляд забараніў імпарт шпротаў з Польшчы. Забарона ўступае ў сілу з 14 жніўня.

У ведамстве праверылі прадукцыю кампаніі Graal SA і сцвярджаюць, што заяўленая на этыкетцы інфармацыя аб харчовых паказчыках і энергетычнай каштоўнасці не адпавядае праўдзе.

«Пры неаднаразовых даследаваннях рыбнай кансерваванай прадукцыі — «Шпроты ў аліўкавым алеі» з паніжаным утрыманнем бензапірэна» выяўлены парушэнні патрабаванняў заканадаўства ў галіне абароны правоў спажыўцоў: па арганалептычных паказчыках і па неадпаведнасці інфармацыі заяўленай на этыкетцы па паказчыках харчовай і энергетычнай каштоўнасці, а таксама зместу поліненасычаных тоўстых кіслот «, — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

У чэрвені Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі рыбы і рыбнай прадукцыі з Эстоніі і Латвіі.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031