Знайсці
13.08.2015 / 08:081РусŁacБел

П'яны ўкраінец у Гомелі ўцякаў ад ДАІ на крадзеным мікрааўтобусе

11 жніўня а 2-й гадзіне ночы на вуліцы Яфрэмава ў Гомелі інспектары ДАІ паспрабавалі спыніць мікрааўтобус «Форд-Транзіт». Аднак кіроўца кінуўся ўцякаць ў бок Доўска па аўтадарозе М8 Гомель — Віцебск.

Як паведамляе БелаПАН, даішнікі пачалі пераслед мікрааўтобуса і з дапамогай гукавой і светлавой сігналізацыі загадалі яму спыніцца. Аднак кіроўца працягваў толькі павялічваць хуткасць і віляў па ўсёй шырыні дарогі, выязджаючы нават на паласу сустрэчнага руху, каб яго не змаглі абагнаць.

У вёсцы Гарадок Кармянскага раёна кіроўца з'ехаў у кювет. Выскачыўшы з мікрааўтобуса, ён паспрабаваў збегчы з месца здарэння, але яго дагналі супрацоўнікі ДАІ.

Выявілася, што за рулём быў 24-гадовы непрацуючы п'яны грамадзянін Украіны. Сам мікрааўтобус апынуўся крадзеным.

На кіроўцу склалі восем адміністратыўных пратаколаў і пачалі крымінальную справу. Яго ўзялі пад варту.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031