Знайсці
13.08.2015 / 07:43РусŁacБел

У Джымі Картэра дыягнаставалі рак печані, прычым ужо з метастазамі

У былога прэзідэнта ЗША Джымі Картэра падчас аперацыі на печані была выяўленая ракавая пухліна. Як кажа сам палітык, аналізы паказалі, што метастазы распаўсюдзіліся і на іншыя органы.

Дактары прызначылі аперацыю ў пачатку жніўня, каб выдаліць у 90-гадовага Картэра частку печані.

Былы прэзідэнт паабяцаў паведаміць падрабязнасці пасля таго, як будзе пастаўлены канкрэтны дыягназ, магчыма, гэта адбудзецца на наступным тыдні. Ён пройдзе курс лячэння ў Атланце.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама пажадаў Картэру хутчэйшага выздараўлення. «Джымі, ты з тых, каго называюць нязломным, і разам з усёй Амерыкай мы за цябе перажываем», - сказаў ён.

З 1981 года, калі скончыўся яго прэзідэнцкі тэрмін (1977-1981), дэмакрат Картэр заняўся праваабарончай і дабрачыннай дзейнасцю пад эгідай ўласнай арганізацыі Carter Center, якую ён заснаваў неўзабаве пасля сыходу з Белага дома.

У 2002 годзе ён быў ганараваны Нобелеўскай прэміяй за свае намаганні ў справе пошуку мірных рашэнняў міжнародных канфліктаў, праваабарончую працу, прасоўванне дэмакратычных ініцыятыў і садзейнічанне ва ўкараненні эканамічных і сацыяльных праграм.

У лютым 2015 у інтэрв'ю Бі-бі-сі Картэр распавёў пра сваю працу па барацьбе з дракункулезам (чарвяк-паразіт) у Паўднёвым Судане і Малі, і онхацэркозам (рачная слепата) у Афрыцы і Лацінскай Амерыцы.

Ён сказаў тады, што яму дастаўляе радасць магчымасць падарожнічаць і весці працу па ўсім свеце.

Але ў маі з-за дрэннага самаадчування былы кіраўнік ЗША перапыніў паездку ў Гану, куды ён адправіўся назіраць за выбарамі.

У ліпені была выпушчаная чарговая кніга Картэра «Поўнае жыццё: разважанні ў 90 гадоў» (A Full Life: Reflections at Ninety).

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031