Знайсці
06.08.2015 / 19:0838РусŁacБел

Жыхар Ніжнявартаўска сам спаліў санкцыйныя прадукты ВІДЭА 

Вядучы перадачы «Программа О» на першым ніжневартаўскім тэлеканале правёў акцыю салідарнасці з расійскімі ўладамі, якія вырашылі вынішчаць усе замежныя санкцыйныя прадукты. У якасці асноўных ахвяраў ён вырашыў узяць хамон і сыр. Але хамону ён у краме не знайшоў, таму ўзяў кавалак звычайнай свініны і падпісаў яго па-іспанску Jamon.

А вось французскі сыр «Сіртакі» для салатаў ён знайшоў. «Аказваецца, ён зроблены ў Францыі. Як ён трапіў сюды, я не ведаю. Але смачны. Вы не глядзіце, што ён адкрыты, там ёсць трохі. Проста ў працэсе падрыхтоўкі да здымак з’елі палову. Ну, смачны. Я яго больш есці не буду», — кажа аўтар відэа.

Тонкі «тролінг» расійскіх уладаў асабліва адчуваецца ў гэтай фразе: «Шкада, што пакуль у Ніжнявартаўску няма рухомых крэматорыяў. Спадзяюся, што хутка яны з’явяцца, і зможам не так вось кустарна, як я зараз раблю, а масава спальваць прадукты».

«У мяне вельмі мала грошай, я б гэта ўсё і сам з’еў. Але выдзеліў, купіў гэта, каб спаліць, таму што я падтрымліваю ўлады, і мы падымем Расію калі-небудзь з кален», — кажа вядучы напрыканцы феерычнага відэа.

ЗМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031