Знайсці
15.07.2015 / 10:28РусŁacБел

Мінчукі раскупляюць зямельныя надзелы ў вобласці — адлегласць у 60 км нікога не палохае

Зямельныя надзелы ў Мінскай вобласці карыстаюцца попытам сярод жыхароў Мінска. Як распавёў начальнік землеўпарадкавальнай службы Мінскага аблвыканкама Віктар Маневіч, продаж зямельных надзелаў праз таргі — адзін з самых эфектыўных спосабаў размеркавання зямельных рэсурсаў сярод насельніцтва.

Як адзначыў старшыня Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў Аркадзь Казякоўскі, да іх прыязджае шмат мінчан. Як паказвае практыка, адзін з шасці адважваецца на куплю. Адлегласць у 60 км нікога не палохае. Тым больш што, паводле ацэнак спецыялістаў, зямля будзе толькі даражэць. Пры гэтым, калі ў Мінскім раёне цэны зашкальваюць (каля Заслаўскага вадасховішча 10—15 сотак каштуюць ад некалькіх соцень мільёнаў руб. да 1 млрд руб.), то 25 сотак у вёсцы ў Стаўбцоўскім раёне выстаўляюцца на аўкцыён за 14 млн руб.

— Інфармацыя аб правядзенні аўкцыёнаў размешчана на сайтах аблвыканкама і раённых выканаўчых камітэтаў, — распавёў В. Маневіч. — Больш за падрабязныя звесткі пра месцазнаходжанне зямельных надзелаў, наяўнасць інфраструктуры можна атрымаць у сельсаветах.

Дарэчы, будаўніцтва жылога дома павінна быць завершана на працягу трох гадоў з дня пакупкі надзела. Аднак гэты тэрмін можа быць прадоўжаны, дапускаецца закансерваваць незавершанае будаўніцтва жылога дома.

Нагадаем, усяго на Міншчыне больш за 8 тыс. свабодных зямельных участкаў.

Надзея Ільяшук, «Мінск-Навіны»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031