Знайсці
10.07.2015 / 13:1817РусŁacБел

Кватэры ў першым беларускім хмарачосе купілі пакуль толькі 30 чалавек

Расійская кампанія «Ітэра» пачала будаўніцтва першага беларускага хмарачоса, «Ветразя», яшчэ ў 2010 годзе. Тэрміны здачы дома неаднаразова пераносіліся, і жыхары атрымалі свае кватэры толькі сёлета.

Вышыня «Ветразя» — 134 метры разам са шпілем. Паводле інфармацыі забудоўшчыка, у доме 204 кватэры ў двух пад’ездах.

Аднак распрадаецца жыллё няхутка, вялікага попыту на кватэры няма. Як стала вядома «Нашай Ніве», нерухомасць у элітным доме купілі толькі… 30 чалавек.

Яшчэ каля 50 кватэр удалося прадаць кіпрскім афшорным фондам.

Рэшта павісла мёртвым грузам на балансе кампаній «ІтэраБелБуд» і «Мінск-Сіці».

У мінулым месяцы «Ітэра» сутыкнулася з дадатковымі праблемамі. Эканамічны суд Мінска арыштаваў дзве кватэры ў «Ветразі».

Атрымаць каментар кампаніі не ўдалося, ніводзін тэлефон не адказвае.

Ягор Марціновіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031