Знайсці
06.05.2015 / 22:161РусŁacБел

Іранцам забаранілі рабіць татуіроўкі і модныя прычоскі

У Іране мужчынам забаранілі рабіць татуіроўкі і модныя прычоскі. Пра гэта паведамляе ABC News.

AP

«Стрыжкі, якія адносяцца да культу пакланення д'яблу, забароненыя. Любы салон, у якім пагодзяцца рабіць падобныя прычоскі, будуць пазбаўляць ліцэнзіі», — распавёў кіраўнік Асацыяцыі мужчынскіх цырульнікаў Ірана Мастафа Гавахі. Пад забарону трапляюць любыя мужчынскія прычоскі, у якіх валасы стаяць тарчма. Пры гэтым гелем для валасоў «у разумных межах» карыстацца дазваляецца.

Згодна з новымі правіламі, іранцам таксама нельга хадзіць у салярый і вышчыпваць бровы. На думку мясцовых уладаў, усё гэта «супярэчыць ісламскім каштоўнасцям».

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера