Знайсці
24.04.2015 / 18:031РусŁacБел

Адкліканы з парламента рэзанансны законапраект аб прыватызацыі

Адкліканы з парламента законапраект аб прыватызацыі, згодна з якім прадстаўнікі дзяржавы маглі б прызначацца нават у тыя акцыянерныя таварыствы, створаныя ў працэсе прыватызацыі, у якіх няма долі дзяржавы. 

Паводле інфармацыі БелаПАН, дакумент адкліканы паўтара месяца таму і не будзе разглядацца на вясенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў. 

Законапраект аб прыватызацыі ў першым чытанні быў прыняты ніжняй палатай беларускага парламента ў чэрвені 2013 года. Гэта падзея выклікала шырокі рэзананс. 

Прадугледжвалася, што дзяржпрадстаўнікі змогуць прыпыняць выкананне рашэнняў агульнага сходу акцыянераў у выпадку, «калі рэалізацыя гэтых рашэнняў супярэчыць грамадскай карысці і бяспецы, наносіць урон навакольнаму асяроддзю, ушчамляе правы і інтарэсы іншых асоб, якія абараняюцца законам». 

Прадстаўнікі бізнесу і міжнародных фінансавых арганізацый неаднаразова звярталіся ва ўрад, выказваючы занепакоенасць законапраектам, і прапаноўвалі не прымаць гэты дакумент. 

Так, члены Кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях пры Савеце міністраў звярталіся да прэм'ер-міністра Беларусі і даказвалі, што прыняцце законапраекта адмоўна ўплывае на дзелавы клімат у краіне. 

«Магчымасць накладання чыноўнікамі забароны на шэраг рашэнняў акцыянерных таварыстваў па сутнасці азначае вяртанне да сітуацыі, аналагічнай існаванню адмененага яшчэ ў 2008 годзе інстытута «залатой акцыі», — гаварылася ў лісце, якое кансультатыўны савет у сувязі з падрыхтоўкай законапраекта накіроўваў ва ўрад. 

У 2014 годзе прадстаўнікі Дзяржкаммаёмасці заяўлялі, што ў сувязі з крытыкай з боку бізнес-супольнасці ў законапраект аб прыватызацыі планавалася ўносіць істотныя змяненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031