Знайсці
22.04.2015 / 13:49РусŁacБел

Батанічны сад адкрые летні сезон 25 красавіка

У гэты дзень пройдуць бясплатныя экскурсіі.

Фота: Святлана Ісаёнак, TUT.BY

Летні сезон у Батанічным садзе НАН РБ адкрыецца пасля зімовага перапынку 25 красавіка, паведамляе «Мінск-навіны».

У дзень адкрыцця каля Экспазіцыйнай аранжарэі а 13-й і 14-й гадзіне будуць сфармаваныя бясплатныя экскурсіі па ландшафтнай зоне і аранжарэях.

Падчас экскурсій спецыялісты распавядуць пра самыя прыгожыя закуткі батсада ды яго гісторыю, пакажуць калекцыі кветак. Для дачнікаў будзе цікавай выстава дэкаратыўных раслін.

***

Мінскі батанічны сад быў арганізаваны ў 1932 годзе. Ён належыць да ліку найвялікшых у Еўропе па плошчы (153 га) і складзе калекцый (9 тысяч раслін). З 2004 года ў батсадзе працуе аранжарэя з экзатычнымі раслінамі розных кліматычных зон планеты. Унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, абвешчаны вольнай ад палення зонай.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031