Знайсці
17.04.2015 / 18:323РусŁacБел

Яўген Плюшчанка афіцыйна заявіў пра аднаўленне кар'еры

Расійскі фігурыст Яўген Плюшчанка вырашыў вярнуцца ў вялікі спорт і прыняць удзел у Алімпійскіх гульнях у 2018 годзе.

sport.kazanfirst.ru

«Цяпер я магу сказаць, што вяртаюся ў спорт. Паволі пачынаю трэніравацца і ў бліжэйшы час выйду на спаборніцтвы», — заявіў ён.

Плюшчанка плануе прыняць удзел у этапах гран-пры восенню 2015 года, патрапіць у склад зборнай на чэмпіянаты Еўропы і свету. «Асноўная мэта — падрыхтавацца да Алімпійскіх гульняў 2018 года», — адзначыў ён.

Да таго часу Плюшчанка споўніцца 35 гадоў. На Алімпійскіх гульнях 2014 у Сочы Плюшчанка ў камандным турніры дапамог заваяваць перамогу Расіі, але перад пракатам адзіночнай праграмы зняўся са спаборніцтваў з-за траўмы спіны. Пасля гэтага спартсмен перанёс аперацыю ў адной з клінік Ізраіля.

bbc.co.uk

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031