Знайсці
30.03.2015 / 09:242РусŁacБел

Мінінфармацыі абмежавала доступ да партала нерухомасці hata.by за парнаграфію

Уладальнік сайта заяўляе, што яго ўзламалі.

Міністэрства інфармацыі сваім рашэннем абмежавала доступ да партала нерухомасці hata.by. Як кажа ўладальнік рэсурсу Ягор Дарафееў, частка правайдараў цалкам заблакавалі доступ да сайта, частка — толькі да канкрэтнай старонкі.

Як піша tut.by, інтэрнэт-рэсурс трапіў у «чорны спіс», бо на ім з'явіліся матэрыялы, забароненыя для распаўсюду ў адпаведнасці з Законам аб СМІ. Па словах Дарафеева, невядомыя хакеры ўзламалі сайт hata.by і на адной са старонак размясцілі спярша рэкламу спайсаў, а потым дзіцячую парнаграфію. Спасылкі на старонку былі дасланыя ў Мінінфармацыі і МУС, пасля чаго было прынятае рашэнне абмежаваць доступ да сайта.

Хаця ўладальнікі партала аператыўна выдалілі старонку з забароненай інфармацыяй, Мінінфармацыі не спяшаецца здымаць абмежаванне. У міністэрстве кажуць, што адпаведнае рашэнне прымуць пасля таго, як МУС паведаміць пра выпраўленне парушэння. Нагадаем, што згодна з законам ведамства мае цэлы месяц на разгляд звароту аб разблакаванні рэсурсу.

Чыноўнікі кажуць, што паведамленне пра ўзлом сайта не паўплывае на тэрмін прыняцця рашэння, бо ўладальнік мусіў забяспечыць абарону свайго рэсурсу.

Тым часам за тыдзень абмежавання доступу да сайта яго наведвальнасць знізілася на 40—50%, сцвярджае ўладальнік.

Паводле tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031