Знайсці
07.03.2015 / 12:412РусŁacБел

Берлусконі адпрацоўвае пакаранне ў доме састарэлых

Былы прэм’ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі выканаў першыя грамадскія працы, якія яму прызначыў суд у якасці пакарання па справе аб фінансавых махінацыях.

78-гадовы палітык адпрацаваў некалькі гадзін у доме састарэлых San Pietro у Чэзана-Басконэ і паабяцаў працягнуць дагляд за людзьмі сталага веку ў вольны час.

Берлусконі быў прызнаны вінаватым у падатковых махінацыях у сувязі з дзейнасцю карпарацыі Mediaset, якая яму належыць. Летась экс-прэм’ера асудзілі на чатыры гады турмы за ўхіленне ад ўплаты падаткаў, аднак пазней мера пакарання была замененая на грамадскія працы.

Згодна з рашэннем суда ў Мілане, Берлусконі павінен праводзіць на грамадскіх працах у доме састарэлых па чатыры гадзіны кожны тыдзень.

euroradio.fm

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера