Знайсці
02.03.2015 / 22:06РусŁacБел

На Кубе памерла былая каханка Фідэля Кастра

У Гаване на 90-м годзе жыцця памерла былая каханка кубінскага лідара Фідэля Кастра — Наталья Рэвуэльта Клеус.

Паведамляецца, што Рэвуэльта Клеус памерла яшчэ ў мінулую суботу з-за эмфізэмы лёгкіх у гаванскай бальніцы, куды яна была дастаўлена на мінулым тыдні.

У пачатку 1950-х, каб падтрымаць Кастра, яна прадала ўсе свае каштоўнасці і перадала грошы рэвалюцыянерам.

Рэвуэльта ўпершыню сустрэлася з Кастра ў 1952 годзе, у 1956 годзе ў іх нарадзілася дачка Аліна, якая стала заўзятым праціўнікам палітыкі кубінскіх уладаў.

Дачка Кастра і Рэвуэльты эмігравала ў 1993 годзе і зараз жыве ў Маямі.

Бі-Бі-Сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера