Знайсці
13.12.2014 / 09:492РусŁacБел

Пра каханне Абамы здымуць фільм

У наступным годзе стартуюць здымкі біяграфічнай карціны аб адносінах нечаканых герояў — Барака і Мішэль Абамаў.

Будучы фільм «Southside With You» рэжысёра Рычарда Тана распавядзе, як пачыналася гісторыя іх кахання.

Карціна перанясе гледача ў 1989 год, калі Барак Абама быў студэнтам Гарварда, а Мішэль — супрацоўніцай юрыдычнай фірмы.

Дарэчы, гісторыю знаёмства з будучай жонкай Барак Абама распавёў у адным з перадвыбарчых інтэрв'ю ў 2012 годзе.

Мішэль вельмі доўга не хацела нават ісці на спатканне з Баракам, але праз некалькі месяцаў настойлівых заляцанняў здалася — і пагадзілася на спатканне. Яны адправіліся ў кіно на драму Спайка Лі «Рабі як трэба!» («Do the Right Thing»).

Пажаніліся Барак і Мішэль ў 1992 годзе.

Здымкі фільма пачнуцца ў ліпені наступнага года ў Чыкага.

Вета Берман

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031