Знайсці
12.12.2014 / 18:543РусŁacБел

Фізікі, магчыма, атрымалі сігнал ад цёмнай матэрыі

Фізікі Федэральнай політэхнічнай школы Лазаны ў Швейцарыі паведамілі пра нетыповае выпраменьванне фатонаў, якое яны знайшлі ў рэнтгенаўскіх прамянях. Мяркуецца, што гэта можа быць сігнал з цёмнай матэрыі. Пра вынікі даследаванняў распавядае Science Daily.

Група навукоўцаў з Швейцарыі, Нідэрландаў і Украіны прааналізавалі прынятыя еўрапейскім касмічным тэлескопам XMM-Newton рэнтгенаўскія прамяні з галактык ў сузор'і Персея (Abell 426) і туманнасці Андрамеды.

У прамянях была выяўленая анамальная эмісія фатонаў. Растлумачыць яе хібнасцю вымярэнняў ці іншымі фактарамі акрамя ўздзеяння цёмнай матэрыі нельга, мяркуюць навукоўцы.

На іх думку, такія сігналы з’яўляюцца пры распадзе «кандыдата на цёмную матэрыю» – гіпатэтычнай часцінкі пад назвай стэрыльнае нейтрына.

***

Цёмная матэрыя і цёмная энергія з’явіліся праз немагчымасць патлумачыць узаемадзеянні галактык у межах Стандартнай мадэлі. Многае тлумачаць тэорыі па-за межамі Стандартнай мадэлі, але пацвердзіць ці абвергнуць гэтыя тэорыі цяжка.

Тэарэтычна, наш свет складаецца на тры чвэрці з цёмнай энергіі і на 22% — з цёмнай матэрыі. Але «злавіць» іх практычна немагчыма – цёмная матэрыя не ўзаемадзейнічае з электрамагнітным выпраменьваннем. Упершыню аб цёмнай матэрыі загаварылі ў 1922 годзе, калі астраномы Д. Джынс і Я. Каптэйн не змаглі патлумачыць вядомымі чалавеку сіламі рух зорак у нашай галактыцы.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031