Знайсці
06.12.2014 / 09:595РусŁacБел

У Грозным застрэлілі блізкага сваяка Рамзана Кадырава

22-гадовы Умар Кадыраў загінуў падчас баёў з групамі баевікоў, якія 4 снежня ўвайшлі ў сталіцу Чачні.

Блізкі сваяк кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава загінуў ў перастрэлцы з баевікамі ў Грозным. Умару Кадыраву было 22 гады. Яго забілі баевікі, якія ўварваліся ў горад у чацвер, 4 снежня. Яны замацаваліся ў Доме друку і адной са школ, дзе трымалі абарону. Пасля некалькіх гадзін баёў загінулі 14 паліцэйскіх, 36 былі паранены, было забіта 11 баевікоў.

Рамзан Кадыраў напісаў у Instagram, што Умар «пражыў яркае жыццё».

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера