Знайсці
06.12.2014 / 09:35РусŁacБел

Жорсткае забойства ў Маскве: выразалі сям'ю медыкаў

Целы чатырох чалавек з нажавымі раненнямі выяўленыя ў пятніцу, 5 снежня, у кватэры на Нагацінскай вуліцы ў Маскве. Двое членаў забітай сям'і працавалі ў Боткінскай бальніцы.

Загінулая 52-гадовая жанчына з'яўлялася бухгалтарам ГКБ імя Боткіна, яе 28-гадовы сын працаваў медбратам у гэтай жа бальніцы. Акрамя таго, у кватэры знойдзены целы 50-гадовага мужа жанчыны і 76-гадовай пенсіянеркі. Людзі памерлі ад шматлікіх нажавых раненняў.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Забойства двух і больш асоб».

Забойцы спрабавалі схаваць сляды злачынства. Яны адкрылі газавыя калонкі, спадзеючыся, што адбудзецца выбух і пажар.

Па версіі следства, сям'я была шчаслівай і злачынства мог здзейсніць хто-небудзь з іх знаёмых з мэтай рабавання.

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера