Знайсці
03.12.2014 / 14:461РусŁacБел

«Белтэлекам» завёў афіцыйны твітар

Нацыянальны аператар сувязі засвоіў папулярную сацсетку.

Нацыянальны аператар сувязі засвоіў папулярную сацсетку. Прэс-служба «Белтэлекама» пацвердзіла, што @BeltelecomBy — афіцыйны акаўнт.

Пасля невялікай «раскачкі» вядоўца акаўнта паабяцаў, што твітар пройдзе верыфікацыю (працэдуру спраўджання «афіцыйнасці») і спасылка на яго з’явіцца на афіцыйным сайце «Белтэлекама».

У сваім твітары «Белтэлекам» распавядае пра ўласныя навіны і акцыі, а таксама перадае ІТ-навіны беларускіх выданняў. Вядоўца акаўнта ўжо актыўна адказвае на пытанні чытачоў.

Акрамя Twitter «Белтэлекам» таксама вядзе суполкі «УКантакце». На byfly падпісаныя больш за тры тысячы чалавек, на ZALA амаль паўтысячы, а вось на суполку «Белтэлекам» усяго 16.

Алесь Жарскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера