Знайсці
02.12.2014 / 19:322РусŁacБел

Пасольства Польшчы ў Беларусі з 29 студзеня 2015 года ўводзіць біяметрычныя візы

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар пасольства Польшчы ў Мінску Ганна Дзерска.

Фота holiday.by.

Згодна з новымі правіламі, для атрымання шэнгенскай візы неабходна будзе здаць адбіткі пальцаў з абедзвюх рук.

«Здаваць адбіткі пальцаў кожны раз пры падачы дакументаў не трэба будзе. Яны будуць здымацца адзін раз у 59 месяцаў», — растлумачыла Ганна Дзерска.

Прэс-сакратар пасольства таксама звярнула ўвагу, што з увядзеннем біяметрычных віз жадаючыя атрымаць шэнген павінны будуць з'явіцца ў пасольства асабіста.

«Кожны павінен будзе асабіста здаць адбіткі пальцаў у консульскім аддзеле. Пры гэтым не важна, ці здаюцца дакументы праз турфірму або самастойна».

У дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў адбіткі пальцаў здымацца не будуць.

Акрамя таго, цяпер прапрацоўваецца пытанне аб адкрыцці ў 2015 годзе ў Беларусі польскіх візавых цэнтраў. Ганна Дзерска адзначыла, што самая актуальная інфармацыя адносна працэсу выдачы віз будзе прадстаўлена на сайце пасольства Польшчы ў Беларусі.

Наталля Злотнік, БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031