Знайсці
29.11.2014 / 11:145РусŁacБел

Званне «Дзяўчыны тыдня» ўпершыню прысудзілі Кошцы

Шматлікія дзяўчаты мараць стаць прынцэсамі, але дасягнуць гэтую мару у нашым стагоддзі могуць толькі кошкі.

Інтэрнет-праект «Buro 24/7» прысвоіў котцы Шупет званне «Дзяўчыны тыдня».

Не ведаю, як чытачы гэтага інтэрнэт-праекту, а я ў шоку!

Дзяўчынай тыдня гэты рэсурс называў і Лэдзі Гагу, і Кейт Мос, а тут на табе — котка-жанчына.

Гляджу я на Шупет (якую, дарэчы, таксама называюць Шупет Лагерфельд) і думаю, што Чалавек канчаткова звар’яцеў.

Гісторыя Шупет падобная на гіторыю з кніжкі «Папялушка»

У доме Карла Лагерфельда котка апынулася выпадкова: яе першы гаспадар, Батыст Джыабіконі, мадэль і галоўная муза на той перыяд часу Карла, папрасіў прыглядзець за Шупет на Каляды, пакуль ён сам будзе ў ад'ездзе. І прывёз пухнатае белае кацяня з вялізнымі блакітнымі вачыма ў кватэру Карла Лагерфельда. А той ужо не змог аддаць Шупет, калі Батыст вырашыў забраць назад.

Цяпер котачка з’яўляецца брэндам, які арт-дырэктар маркі «Шанэль» прадае «на ўра».

Але калі вяртацца да жыцця коткі, то «Buro 24/7» адзначае, што за тым, каб у Шупет усё было добра, сочаць кіроўца, дзве пакаёўкі і асабісты ветэрынар.

Шупет есць у сацыяльных сетках, на блогу і часам выдае кнігі, канешне, не без дапамогі Карла.

«Калі разумна ацаніць ўсе поспехі адной маленькай котачкі, стане зразумела, што павучыцца ў яе можна шмат чаму», —падсумоўвае рэдакцыі «Buro 24/7».

А маім падсўмаваннем гэтага тэксту будзе сціплае: «Мяў!».

Ветра Берман

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031