Знайсці
21.11.2014 / 09:531РусŁacБел

Абама дазволіў застацца ў ЗША мільёнам нелегалаў

Амаль пяць мільёнаў чалавек, якія жывуць у ЗША нелегальна, змогуць пазбегнуць дэпартацыі дзякуючы радыкальным зменам у амерыканскай іміграцыйнай сістэме.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама, які вырашыў праводзіць гэтую рэформу без ухвалення кангрэса, распавёў пра свае планы ў тэлезвароце да нацыі.

Як заявіў у тэлезвароце Абама, цягам 200 гадоў Амерыка мела велізарную перавагу перад іншымі дзяржавамі ў сілу сваёй адкрытасці да людзей, якія пераязджалі ў краіну.

Як заявіў прэзідэнт ЗША, гэта дазволіла захоўваць у краіне дух прадпрымальніцтва, рабіла ЗША маладой і энергічнай нацыяй.

«Але сёння наша сістэма іміграцыі не працуе, і гэта ўсе ведаюць», — заявіў Абама.

«Мільёны імігрантаў — у кожным штаце, розных рас і нацыянальнасцяў — жывуць тут нелегальна, — сказаў Абама. — І давайце будзем сумленныя — выяўляць, лавіць і дэпартаваць мільёны людзей нерэальна. Тыя, хто кажуць вам іншае, крывяць душой».

Як сказаў Абама, многія імігранты, якія жывуць у краіне нелегальна, карыстаюцца яе перавагамі, але не дзеляць з іншымі адказнасць, звязаную з жыццём у Злучаных Штатах. Тыя ж, хто хоча падзяліць гэтую адказнасць, па словах прэзідэнта, вымушаныя заставацца ў цені.

У ЗША пражывае больш за 12 мільёнаў незаконных мігрантаў, пераважна з краін Лацінскай Амерыкі. Штогод ЗША дэпартуюць каля 400 тысяч чалавек.

Абама мае намер заявіў, што гэты крок не з'яўляецца амністыяй для нелегалаў.

«Мы чакаем, што людзі, якія жывуць у нашай краіне, гуляюць па правілах. Мы чакаем, што тыя, што пераступаюць гэтую рысу, не будуць незаслужана ўзнагароджаныя.

Таму мы прапануем: калі вы пражылі ў Амерыцы больш за пяць гадоў, калі ў вас ёсць дзеці — амерыканскія грамадзяне і легальныя рэзідэнты,

калі вы зарэгістраваліся, прайшлі праверку на крымінальнае мінулае, калі вы гатовыя плаціць падаткі - вы зможаце звярнуцца па дазвол на часовае пражыванне ў краіне без страху дэпартацыі. вы можаце выйсці з ценю і быць чыстыя перад законам», — сказаў Барак Абама.

«Я зраблю так, каб кваліфікаваным спецыялістам, выпускнікам і прадпрымальнікам было лягчэй застацца і ўносіць ўклад у нашу эканоміку, як прапаноўвалі многія лідары бізнесу», — паабяцаў прэзідэнт.

«Калі вы злачынец, вы будзеце дэпартаваныя. Калі вы плануеце нелегальна ўехаць у ЗША, шанцы на тое, што вас зловяць, зараз павысіліся», — заявіў прэзідэнт.

Прэзідэнт ЗША паабяцаў таксама ўзмацніць барацьбу з нелегальнай іміграцыяй на мяжы.

Усяго ў выніку маючых адбыцца рэформаў каля пяці мільёнаў нелегальных мігрантаў, якія жывуць у ЗША без якіх-небудзь дакументаў, змогуць на законных падставах застацца ў краіне, заявіў прадстаўнік Белага дома.

Бі-Бі-Сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031