Знайсці
21.11.2014 / 09:36РусŁacБел

Паліцыя разагнала шматтысячную дэманстрацыю ў Мехіка

Спецпадраздзяленні паліцыі выціснулі з галоўнай плошчы мексіканскай сталіцы тысячы дэманстрантаў, якія патрабавалі адшукаць зніклых у верасні студэнтаў і пакараць вінаватых у іх выкраданні.

Улады ўжылі сілу пасля таго, як некалькі сотняў пратэстоўцаў у масках зладзілі сутычкі з паліцэйскімі ля сцен Нацыянальнага палаца. Паведамленняў аб пацярпелых няма.

Раней паліцыя разагнала групу дэманстрантаў, якія спрабавалі заблакаваць трасу ў раёне міжнароднага аэрапорта Мехіка.

Акцыі з патрабаваннем знайсці зніклых становяцца ўсё больш шматлікімі.

43 студэнты зніклі без вестак 26 верасня ў горадзе Ігуала, за 200 км на поўдзень ад сталіцы краіны Мехіка, пасля дэманстрацыі, якая скончылася сутыкненнем пратэстоўцаў з паліцыяй. Сведкі казалі, што іх павезлі на паліцэйскіх машынах.

Пракуратура Мексіка паведамляла, што ў арганізацыі выкрадання падазраецца мэр горада Ігуалы.

Бі-Бі-Сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031