Знайсці
10.11.2014 / 16:028РусŁacБел

«Я зараз вас буду пазбаўляць здароўя»: на адыёзнага дэпутата Мілонава напалі ў Пецярбургу

На дэпутата заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга Віталя Мілонава напалі ў цэнтры горада. У завулку Антоненкі да Мілонава і яго памочніка падышоў малады чалавек, зняў куртку і са словамі «цяпер я вас буду пазбаўляць здароўя» пачаў душыць дэпутата. На дапамогу падаспеў нарад.

«Так, малады чалавек паспрабаваў зрабіць пэўныя дзеянні ў мой бок, але гнуткае цела было перахоплена сталёвай рукой», сказаў Мілонаў.

Па словах Мілонава, пагрозу ён рэальна не ўспрымаў: «Нас было трое мужыкоў дужай камплекцыі, а ён худзенькі. Маглі і па лбе яму даць, але гэта было б няправільна. Мне здаецца, яго душэўны стан не ў поўным парадку».

Па дадзеных паліцыі, 20-гадовы малады чалавек дастаўлены ў аддзяленне. Складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле «Дробнае хуліганства».

Дэпупат Мілонаў вядомы сваімі дзіўнымі ініцыятывамі. У лютым 2014 г. ён прапанаваў забараніць канцэрты ўкраінскага гурту «Океан Ельзи» (у выніку канцэрты ў Расіі былі адменены), а некалькі дзён таму прапанаваў забараніць уезд у Расію кіраўніку кампаніі Apple Ціму Куку, бо той гей і нясе тым самым небяспеку расіянам.

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031