Знайсці
21.10.2014 / 15:30РусŁacБел

Прысуд Андрэю Бандарэнку пакінулі ў сіле

Судовая калегія Мінскага гарадскога суда 21 кастрычніка пакінула ў сіле прыгавор суда Кастрычніцкага раёна сталіцы ў дачыненні да Андрэя Бандарэнкі.

Касацыйная скарга Бандарэнкі і яго абароны была пакінутая без задавальнення.

Нагадаем, 12 жніўня суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызначыў былому дырэктару прыватнай інфармацыйна-асветнай установы «Платформ інавейшн» Бандарэнку пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але за кошт амністыі тэрмін быў скарочаны да трох гадоў.

41-гадовы Бандарэнка прызнаны вінаватым ва ўчыненні хуліганства, злоснага хуліганства і асабліва злоснага хуліганства (часткі 1, 2 і 3 арт. 339 КК).

Андрэю Бандарэнку інкрымінаваліся тры эпізоды злачынстваў. Першы — інцыдэнт, які адбыўся 5 лютага з удзелам Артура Яворскага каля кафэ «Старажытная легенда» на вуліцы Чкалава. Другі — сварка ноччу 27 сакавіка ў пад'ездзе дома па вуліцы Чкалава, дзе жыве Бандарэнка. Размова ідзе пра канфлікт з суседкай Таццянай Радзівон. Трэці эпізод — падзеі ночы 27 сакавіка ў Кастрычніцкім РУУС Мінска, дзе Бандарэнка нагой спачатку выбіў тэлефон з рук Радзівон, якая фатаграфавала яго, а затым таксама нагой ударыў у твар маці Радзівон Наталлю Травульку. Ва ўсіх выпадках Андрэй Бандарэнка быў нецвярозы і, як сцвярджае следства, дзейнічаў з хуліганскіх меркаванняў і з асаблівым цынізмам. 

Абвінавачаны і яго адвакат не пагадзіліся з такой кваліфікацыяй дзеянняў. Сам Бандарэнка на судзе некалькі разоў прасіў прабачэння ў пацярпелых, прызнаваў сваю віну па другім і трэцім эпізодах, выказваў гатоўнасць кампенсаваць маральны і матэрыяльны ўрон Радзівон і Травульцы. Яны ж ніякіх пазоваў не заяўлялі, але гаварылі, што не маюць мэты ізаляваць Бандарэнку ад грамадства.

Сваякі і абарона Бандарэнкі маюць намер абскардзіць сённяшняе рашэнне Мінгарсуда.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера