Знайсці
21.10.2014 / 13:2651РусŁacБел

Дубавец: Адзіным кандыдатам мусіць быць Мікола Статкевіч

Па-першае, гэта проста прыгожа. Асіметрычны адказ уладзе, якая знаходзіцца па-за межамі этыкі і эстэтыкі. Ва ўмовах адсутнасці выбараў працуюць не апеляцыі да коштаў камуналкі ці вывядзення расійскіх вайсковых баз, а толькі глабальныя і зразумелыя апеляцыі да Прыгожага і Добрага. Калі ўся палітыка ў краіне прадстаўленая адным артыстам, супрацьстаяць яму можа толькі артыст, які прадстаўляе ўсю этыку і эстэтыку. Няма ілюзіяў адносна перамогі, бо гэта ўсяго толькі спектакль пра адвечнае супрацьстаянне дабра і зла. І чым больш зразумелы ён будзе шырокай публіцы, тым лепш ён будзе ўспрыняты і тым больш у ім будзе сэнсу для будучыні.

Па-другое, гэта проста сумленна. Калі кандыдат ад мінулых выбараў сядзіць у турме толькі за тое, што ён кандыдат, а не фігляр, паводле ўсіх законаў маралі і логікі, ён застаецца кандыдатам, і «тыя» выбары не скончыліся. Пытанне пра тое, што законы маралі і логікі «не такія простыя, як здаецца», пакінем унукам, роўна як і ацэнку нашых дзеянняў. З адлегласці такія рэчы выглядаюць вельмі проста.

Па-трэцяе, проста яму няма альтэрнатывы. Мноства людзей галасавала за яго мінулы раз і асабіста я ні разу не чуў, каб нехта расчараваўся. Пра іншых кандыдатаў чуў і чую такое на кожным кроку. Наадварот, многія пашкадавалі, што галасавалі не за яго. 

Падкрэсьлю, гаворка ня ідзе пра выбары ці пра тое, якім бы Статкевіч быў прэзідэнтам. Вядзецца проста пра тое, як можна згуляць гэты спектакль з карысцю для нацыі і краіны.

Проста.

Сяргей Дубавец, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера